Беларускія дранікі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

logo
Суббота, 14.05.2022 15:46 | Рубрика: Общество
0892
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры разгледзела прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыям прыгатавання і спажывання страў з таркаванай бульбы (дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі). Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры.



Рада адзінагалосна падтрымала гэтую прапанову. Рашэнне Міністэрства культуры па ўключэнні страў з таркаванай бульбы ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе прынята ў бліжэйшы час.

Перад тым, як пытанне было вынесена на разгляд рады, па ініцыятыве Міністэрства культуры дадзеная традыцыя была вывучана і зафіксавана на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Зафіксавана 235 народных рэцэптаў.

– У сям’і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страў з таркаванай бульбы – асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфарміравалася ў канцы ХІХ ст. і захоўваецца да цяперашняга часу, – адзначыў намеснік Міністра культуры старшыня рады Сяргей Саракач.

Стравы з таркаванай бульбы на Віцебшчыне прадстаўляюць 15 раёнаў – Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі раёны.
На дадзены момант 20 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by. Фота Тэлеграм-канал Міністэрства культуры.