У Шумілінскім раёне з'явіцца прафсаюзны лес

logo
Понедельник, 12.04.2021 12:37 | Рубрика: Общество
01252

З 3 па 10 красавіка ў рамках «Тыдня лесу-2021» на Шуміліншчыне была праведзена акцыя «Пасадзі сваё дрэва». Актыўны ўдзел у ёй прынялі прафсаюзы Віцебскай вобласці. Іх прадстаўнікі ў мінулую пятніцу 9 красавіка пасадзілі на тэрыторыі Мікіціхінскага лясніцтва Шумілінскага лясгасу прафсаюзны лес.

Віцебскі дэсант, які налічваў амаль трыццаць чалавек, высадзіўся ля пяцігектарага поля за аг. Мікіціха, якое мясцовае сельгаспрадпрыемства перадало Шумілінскаму лясгасу. Спецыялісты ацанілі ўрадлівасць глебы і вырашылі, што тут лепш за іншыя пароды дрэў будуць расці елкі, дубы і бярозы. Іх саджанцы, якія на працягу двух гадоў вырошчвалі работнікі пітомніка Шумілінскага лясгасу ў Полцеве, і саджалі талакой прадстаўнікі Віцебскага абласнога прафсаюза і абласнога камітэта галіновых прафсаюзаў. Да акцыі далучыліся спецыялісты Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў, работнікі Шумілінскага лясгасу іМікіціхінскага лясніцтва. У гэты дзень пасадзілі 13460 штук саджанцаў елкі, 3845 – бярозы, 1925 – дуба.

У многіх прафсаюзных арганізацыях стала добрай традыцыяй саджаць дрэвы, прыбіраць у лесе, адзначыў старшыня Віцебскага абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Уладзімір Савік. Магчыма, многія з удзельнікаў акцыі праз некалькі гадоў паедуць па аўтадарозе Віцебск-Полацк і раскажуць сваім дзецям ці ўнукам, што тут расце прафсаюзны лес. Старшыня абласнога абкама прафсаюзаў работнікаў АПК Таццяна Ярома падкрэсліла, што акцыя прысвячаецца Году народнага адзінства, што нішто так не аб’ядноўвае і не згуртоўвае людзей, як сумесная праца.

Загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Аспанаў пасля працоўнага дэсанта расказаў, што гэта сёлета не адзіная прафсаюзная акцыя на Шуміліншчыне. Паколькі тут у гэтым годзе будзе ладзіцца свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі», прафсаюзы вобласці акажуць добраахвотную дапамогу на рэканструкцыю і перапланіроўку «Алеі герояў» у гарадскім парку, а таксама выдзеляць сродкі на навядзенне парадку ля воінскага пахавання.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by