Блінамі з мёдам, варэннем і ягадамі частавалі ў мінулы чацверг у Мазалаўскім сельскім доме культуры. Тут упершыню прайшоў конкурс-выстава страў з бліноў «Масленічныя прысмакі», у якім прынялі ўдзел жыхаркі з аграгарадка Мазалава і вёскі Хайсы.
Па выніках кулінарнага спаборніцтва ў намінацыі «Лепшая страва» першае месца падзялілі ўдзельніцы народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост» Ірына Толкач і Святлана Тузікава. Лепшай масленічнай кампазіцыяй прызнана лялька з бліноў, якую вырабіла кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Магія творчасці» Ала Антаненка (на фотаздымку).
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.