Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін уручыў дому сямейнага тыпу ў Шуміліна сертыфікат на 6 тысяч рублёў

logo
Среда, 08.01.2020 11:57 | Рубрика: Общество
01676

У дзіцячым доме сямейнага тыпу, што знаходзіцца ў Шуміліна, пабывалі госці: намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў і намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Ірына Шалахава.

Шаноўных гасцей дзеці сустрэлі вясёлым навагоднім карагодам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Яшчэ большы святочны настрой падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам дарослыя: да Новага года і Нараджэння Хрыстова яны прывезлі ўсім салодкія падарункі. У. Пенін ад аблвыканкама ўручыў дому сямейнага тыпу сертыфікат на 6 тысяч рублёў, гэтыя грошы пойдуць на набыццё кухоннага гарнітура, бытавой тэхнікі і вулічнага гульнявога комплексу для дзяцей. Уладзімір Пятровіч пажадаў дзецям моцнага здароўя і добрай вучобы.

З добрымі пажаданнямі да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуўся Віктар Гутараў. Ён уручыў сертыфікат на 800 рублёў на набыццё спартыўнага інвентару. Да цёплых пажаданняў далучылася Ірына Шалахава, якая самым маленькім дзеткам ад «Белай Русі» падарыла санкі. Закончылася мерапрыемства чаяпіццем, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі гасцям пра свае поспехі, дасягненні і планы на будучае. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений