Следчыя наведалі дзяцей у Сенненскай школе-інтэрнат

logo
Понедельник, 07.09.2020 11:40 | Рубрика: Общество
03316

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці праведзены дабрачынны збор, у якім прынялі ўдзел многія супрацоўнікі ведамства.

У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці і Сенненскага РАСК прыехалі ў госці да дзяцей у Сенненскую школу-інтернат, у якой вучацца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

На парозе школы супрацоўнікаў Следчага камітэта сустрэлі дзяўчаты і хлопцы ў народнай вопратцы, а іх прыветныя словы гучалі на роднай беларускай мове. Пасля цудоўнай сустрэчы госці ўручылі дзецям падарункі, а яны ў сваю чаргу дарослым – сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Прадстаўнікам Следчага камітэта правялі экскурсію па навучальнай установе, якая пачалася з актавай залы, дзе дзеці правялі паказ мод у льняных вопратках з вышыўкай. Калекцыя, якая была прадстаўлена, пашыта выхаванцамі з дапамогаю настаўнікаў.

Глядзіш на дзяцей і думаеш: якія прыгожыя. Чысты і адкрыты позірк, талент... Яны выступаюць шчыра.

Што можа зрабіць кожны з нас, каб жыццё гэтых дзяцей стала хоць крыху лепшым, чым было некаторы час раней? На гэта пытанне ёсць адказ у супрацоўнікаў школы-інтэрната, якія прывучаюць дзяцей да працы, паказваючы, што толькі гэтым шляхам можна дасягнуць чагосьці ў жыцці. Таму ў вольны ад заняткаў час дзеці разам з дарослымі працуюць: вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, выпускаюць сталярныя и швейныя вырабы. Дарэчы, прадукцыю, якую выпускаюць выхаванцы, можна набыць, бо частка вырабляецца для патрэб школы і вучняў, а частка -- ідзе на продаж. У школе адраджаюцца народныя промыслы: саломапляценне і пчалярства. Дзеці таксама маюць магчымасць развівацца, наведваючы гурткі: цырульнае мастацтва, фларыстыка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кветкаводства, а таксама факультатыў па стварэнні відэаролікаў.

-- Дзеці розныя бываюць, і цяжкія да васпітання, і тыя, хто не ведае, што такое сямейнае шчасце, але ж гэта ўсе нашы дзеці. Бо няма чужых дзяцей для педагогаў. Для нас яны ўсе свае. Нашы. Беларусы, - сказаў падчас экскурсіі дырэктар школы-інтэрната Леанід Казлоў.

Дырэктар таксама паведаміў аб гісторыі школы, аб сучасным этапе яе развіцця і перспектывах, аб лёсе выхаванцаў.

У школе-інтэрнаце паспяхова рэалізуецца інавацыйны праект міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Апрабаванне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якая забяспечвае больш высокую эфектыўнасць сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння выхаванцаў". Дзеці атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку па такіх спецыяльнасцях як, напрыклад, «сталяр», «швачка». Сення ў школе жывуць і навучаюцца 90 дзяцей.

Гэта школа – прытулак, дзе дзетак робяць сапраўднымі гаспадарамі-беларусамі, гаспадарамі свайго жыцця. Іх выхоўваюць самаадданыя настаўнікі, выхавацелі на чале з дырэктарам. Навучанне ва ўстанове адукацыі праходзіць на беларускай мове.

Увазе гасцей былі прадстаўлены сталярныя и слясарныя майстэрні, швейныя цэха і клас прыкладной творчасці. Дзеці гасцінна ў тэатралізаванай і вершаванай форме запрасілі супрацоўнікаў Следчага камітэта ў «Беларускую хатку», адноўленую навучэнцамі, дзе ім удалося сабраць і размясціць прадметы побыту нашых продкаў. Дарэчы, калекцыя з прадметаў даўніны немалая.

Вельмі ўразіў верш у выкананні вучня 9 класа Ільюшэнка Дзмітрыя (на фотаздымку), які атрымаў дыпломы першай ступені ў дзьвюх намінацыях рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка - 2020”. Таленавіты хлопец таксама прымаў удзел у свяце беларускага пісьменства, якое прайшло 6 верасня ў Бялынічах.

Радуе тое, што вучні, якія сабраліся пад дахам школы, валодаюць патрэбнымі ў жыцці рабочымі прафесіямі. Увогуле, яны сапраўдныя беларусы: так хораша і чыста гавораць на нашай роднай беларускай мове, ведаюць гісторыю сваей радзімы, прывучаны педагагічным калектывам да працы.

Супрацоўнікі Следчага камітэта зычаць добрай долі і мірнага неба над галавою ўсім выхаванцам і педагагічнаму калектыву гэтай навучальнай установы!

У гэты ж дзень супрацоўнікі УСК па Віцебскай вобласці наведалі дапаможную школу №26 горада Віцебска, дзе падарылі канцылярскія рэчы першакласнікам.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Аксана ЛАЗЬКО, афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці.