На рахунку выпускніцы віцебскай гімназіі № 8 Ілоны Мішчук 398 балаў па выніках ЦТ

logo
Понедельник, 20.07.2020 15:25 | Рубрика: Общество
03977

На рахунку выпускніцы гімназіі № 8 Віцебска 398 балаў па выніках ЦТ.

Выпускніца віцебскай гімназіі № 8 Ілона Мішчук як абсалютны пераможца рэспубліканскай алімпіады па беларускай мове магла і не ісці на тэсціраванне па гэтым прадмеце – 100-бальны сертыфікат быў ужо ў кармане. Але пайшла, зрабіўшы чарговы выклік самой сабе. І годна яго прыняла. Той адзін бал, якога не хапіла да сотні, палічым за хібнасць.

– На тэсціраванні па беларускай я абсалютна не хвалявалася, – прызналася дзяўчына. – А вось калі на грамадазнаўства ішла, крыху было. Калі справа дайшла да здачы ЦТ па англійскай, ніякай трывогі ўжо не засталося. Хіба толькі, адкрываючы смс-паведамленні з вынікамі іспытаў, адчувала, так мовіць, матылькоў у жываце.

На ЦТ па грамадазнаўству Ілона пакінула аўдыторыю апошняя. Кажа, што 500 разоў усё пераправерыла. І ўсё роўна не чакала, што атрымае максімальны вынік. Але менавіта так і бывае з тымі, хто шмат працуе.

ЦТ па англійскай прынесла дзяўчыне 98 балаў. Дарэчы, такі ўзровень ведання прадмета выпускніцы гарантавала звычайная работа на ўроку і дома. За дапамогай да рэпетытараў звяртацца не давялося, як і ў выпадку з роднай мовай. Ілона вельмі ўдзячная настаўнікам не толькі за трывалыя веды, але і за тое, што навучылі атрымліваць задавальненне ад пазнання новага, быть скрупулёзнай і адказнай.

У выніку на рахунку будучай студэнткі 398 балаў з магчымых 400 (нагадаем, што яшчэ адну сотню прынёс выпускніцы атэстат з адзнакай). Сёлета гэта, бадай, лепшы вынік у гімназіі. Дарэчы, 100-бальныя сертыфікаты маюць пяцёра вучняў гэтай установы адукацыі.

Ілона збіраецца паступаць у БДУ. Пакуль выбірае паміж юрыдычным і факультэтам міжнародных адносін. Відавочна адно: для любой сферы разумная, таленавітая, адказная дзяўчына будзе сапраўднай знаходкай.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота Алега КЛІМОВІЧА.