1 верасня 2328 хлопчыкаў і дзяўчынак Докшыцкага раёна селі за парты

logo
Понедельник, 04.09.2017 16:38 | Рубрика: Общество
02509

Упершыню школьны званок празвінеў для 222 першакласнiкаў. А саблівым гэты дзень стаў для СШ №2, бо павіншаваць дзяцей і педагогаў на свята завіталі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага cходу Рэспублікі Беларусь Ула­дзімір Андрэйчанка і старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

— Развіццю адукацыі надаецца асаблівая ўвага ў нашай краіне, бо ад яе залежаць эканоміка, ­стабільнасць і бяспека, — падкрэсліў Уладзімір Паўлавіч у сваім выступленні. — Пра гэта гаварыў і Прэзідэнт на Рэспубліканскім педагагічным савеце. Перыяд з 2002-га па 2007 гады — асаблівы, бо ў гэты час было прынята шмат заканадаўчых актаў, якія датычацца развіцця адукацыі. У 2010 годзе быў прыняты Кодэкс аб адукацыі, аналагаў якому няма ні ў адной краіне на постсавецкай прасторы. Сёння нашы маладыя людзі маюць выдатную магчымасць вучыцца, развіваць свае здольнасці, знайсці сябе ў пэўнай прафесіі і быць запатрабаванымі ў жыцці.

Ён як станоўчы факт адзначыў, што больш за 50 працэнтаў выпускнікоў СШ №2 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. І ў гэтым вялікая заслуга педагагічнага калектыву.

Свята не бывае без падарункаў. Дырэктару школы Івану Шкелку Ула­дзімір Андрэйчанка ўручыў тэлевізар.

Удзячнасць педагогам выказаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Ён зазначыў, што ў Віцебскай вобласці толькі чатыры раёны, у якіх выпускнікі здалі цэнтралізаванае тэс­ціраванне на 100 балаў. Докшыцкі — ў іх ліку. Алег Леанідавіч пажадаў вучням стараннасці і цярпення ў авало­дванні ведамі.

Вучням на новы навучальны год даў бласлаўленне протаіерэй Георгій Мялешка. Закончылася ўрачыстая частка і празвінеў школьны званок, які паклікаў дзяцей на першы ўрок «Беларусь — мая Радзіма». Першакласнiкi ў суправаджэнні будучых выпускнікоў накіраваліся ў краіну ведаў. На сваім першым уроку ўчарашнія дашкольнікі атрымалі кнігі ад Прэзідэнта. Уручыў іх высокі госць — спікер парламента Уладзімір Андрэйчанка.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Тэкст i фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.