У Оршы пройдзе адкрыты абласны конкурс духавой музыкі ”Віват, аркестр – 2022!“

logo
Пятница, 06.05.2022 12:42 | Рубрика: Культура
01875
7 мая ў горадзе Оршы – культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь 2022 года – пройдзе адкрыты абласны конкурс духавой музыкі ”Віват, аркестр – 2022!“.


У конкурсе прымаюць удзел 11 дарослых і дзіцячых духавых аркестраў з раёнаў і гарадоў вобласці з найменнем ”народны“, ”узорны“ і аркестры без наймення, якія маюць належны выканальніцкі і мастацкі ўзровень. Колькасць удзельнікаў каля 250 чалавек.

У рэпертуары аркестраў прадстаўлены творы беларускіх, рускіх, замежных кампазітараў. Для ўдзелу ў поўнай праграме конкурсу аркестры прадстаўляюць 3 творы: 2 канцэртныя музычныя творы для выканання на сцэне, 1 твор – дэфіле (або з элементамі дэфіле) духавога аркестра для выканання на адкрытай пляцоўцы.

У праграме ўрачыстага адкрыцця конкурсу прадугледжваецца выкананне ў складзе зводнага духавога аркестра вобласці марша Д.Тухманава ”Дзень Перамогі“.

Конкурс праходзіць па наступных намінацыях: ”Лепшая сцэнічная канцэртная праграма дарослага духавога аркестра“, ”Лепшая сцэнічная канцэртная праграма дзіцячага духавога аркестра“, ”Лепшае дэфіле дарослага духавога аркестра“, ”Лепшае дэфіле дзіцячага духавога аркестра“. Вынікі падводзяцца ў кожнай намінанацыі асобна.

У 11.00 адбудзецца святочнае шэсце духавых аркестраў па вуліцах горада да Аршанскага гарадскога Цэнтра культуры ”Перамога“.

У 12.00 пачнуцца конкурсныя выступленні духавых аркестраў у Аршанскім гарадскім Цэнтры культуры ”Перамога“.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне культуры Віцебскага абвыканкама, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, аддзел культуры Аршанскага райвыканкама.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений