У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся выставачны праект, прысвечаны 170-годдзю з дня нараджэння Аляксея Сапунова

logo
Четверг, 17.03.2022 12:17 | Рубрика: Культура
02446
У абласным краязнаўчым музеі адкрыўся выставачны праект «Руплівец беларускай даўніны», прысвечаны 170-годдзю з дня нараджэння Аляксея Сапунова – краязнаўцы, археографа, выкладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго з выдатных беларускіх гісторыкаў канца XIX – пачатку XX стагоддзя.


Ураджэнец Віцебшчыны Аляксей Сапуноў быў дасканалым даследчыкам роднага краю. Ён пакінуў нам вялікую кніжную спадчыну – каля 50 кніг і брашур, а таксама дзясяткі навуковых артыкулаў і нарысаў па гісторыі, этнаграфіі, археаграфіі Віцебскага Падзвіння. Самыя вядомыя выданні Сапунова – «Витебская старина» і «Река Западная Двина».

Экспазіцыя, якая знаёміць з даследчымі працамі навукоўца, – сумесны праект. З калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на выставе прадстаўлены 47 экзэмпляраў з кніжнага збору Алексея Парфёнавіча – друкаваныя выданні гісторыка, кнігі з характэрным подпісам уладальніка або ціснёнай пячаткай. Паміж іншым, гледачы могуць упершыню ўбачыць кнігі з асабістай бібліятэкі Сапунова, якія былі набыты ў 1923 годзе Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкай (зараз – Нацыянальная бібліятэкаБеларусі).

 

  

Вялікую сапуноўскую спадчыну прэзентаваў да юбілейнай даты абласны краязнаўчы музей. Гэта больш за 200 унікальных дакументаў з асабістага архіва Аляксея Сапунова. Сярод іх матэрыялы і рукапісы па гісторыі праваслаўнай царквы, па гісторыі Віцебска, Полацка, іншых гарадоў Віцебскай губерніі, Прыбалтыкі, курсы лекцый для навучальных устаноў, літаграфіі да розных выданняў Сапунова.

– На выставе да агляду прадстаўлены і унікальныя рарытэты з фондаў музея – «Кніга прывілеяў Віцебска», рукапіс «Гісторыя Віцебска», а таксама асабісты альбом Алексея Сапунова, – пракаментавала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы Надзея Варламава. – Упершыню на выставе экспануюцца тыпаграфскія клішэ, якія выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі ілюстрацый у выданнях Сапунова. На выставе мы прадставілі 12 кліше побач з кнігамі, дзе змешчаны адбіткі, зробленыя з гэтых тыпаграфскіх шаблонаў.

Выстава, прысвечанная кніжнай спадчыне нашага выдатнага зямляка Алексея Сапунова, у ратушы будзе працаваць да 31 мая.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля МАРТАВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений