Стала вядома, калі і дзе ў Віцебскай вобласці пройдзе адборачны тур Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

logo
Среда, 20.10.2021 08:40 | Рубрика: Культура
02494
Абласное свята нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» – адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур – пройдзе 20 лістапада ў Віцебскім раённым Цэнтры культуры і творчасці ў аграгарадку Ноўка.


У Віцебскім АМЦНТ паведамілі, што ў свяце возьмуць удзел прадстаўнікі нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, устаноў культуры Віцебскай вобласці. Індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы змогуць раскрыць прыгажосць свайго нацыянальнага мастацтва ў вершах і песнях на роднай мове, у харэаграфіі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а таксама пазнаёміць з асаблівасцямі традыцыйнай народнай кухні.

Фестываль нацыянальных культур і адпаведна абласныя туры праходзяць раз у два гады. Нагадаем, папярэдняе свята «Нас з’яднала зямля Беларусі» ў нашым рэгіёне праходзіла ў 2019-м у Верхнядзвінску і сабрала больш за 150 удзельнікаў.

Заключныя мерапрыемствы XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне запланавана правесці ў першай дэкадзе чэрвеня 2022 года.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля МАРТАВА.