Шыкоўную праграму да свайго 35-годдзя падрыхтаваў Беларускі тэатр “Лялька”

logo
Среда, 21.04.2021 12:09 | Рубрика: Культура
02287

Беларускі тэатр “Лялька”, які носіць ганаровае званне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, адзначае сваё 35-годдзе. Дзень нараджэння “Лялька” заўсёды адзначае цікава, весела, ярка. Так будзе і ў гэты раз.

Увечары 22 красавіка – адкрыццё выставы мастакоў Вячаслава Шайнурава і Дзмітрыя Гаралевіча, выступ скрыпачкі Алены Марчанка, конкурс пажаданняў. А потым гледачы ўбачаць знакавы спектакль “Мастак. Вяртанне ў Віцебск”, які паставіў мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра “Лялька” заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Клімчук.

У суботу раніцай – забаўляльная праграма для дзяцей. Будуць артысты на хадулях, маляванне на асфальце (або ў памяшканні), забавы і конкурсы. Потым – выступ цыркавой студыі “Амадзіна” і спектакль “Ох і залатая табакерка”. А ўвечары 24 красавіка – святочны капуснік для запрошаных гасцей, былых і цяперашніх супрацоўнікаў тэатра. Віншаванні сяброў. Узнагароджанне прадстаўнікоў калектыву. Разнастайныя па жанрах і падыходах аўтарскія нумары артыстаў.

У нядзелю – зноў забавы для дзяцей: выраб лялек, знаёмства з казачнымі героямі. Адбудзецца праграма “Лялечны mix” Вольгі Маханьковай і Аляксея Макарскага. Дзятва и дарослыя убачаць спектакль “Насарог і Жырафа”. У 18.00 – святочны капуснік для гледачоў (па білетах).

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталь Сянькоў. Фота Вячаслава ШАЙНУРАВА.