Коласаўцы парадуюць дзяцей і дарослых прэм’ерай навагодняга спектакля «Папялушка»

logo
Суббота, 28.11.2020 08:42 | Рубрика: Культура
02377

Прадчуванне навагодніх святаў, нягледзячы ні на што, лунае ў паветры, і усе мы жадаем сустрэць. Рэпетыцыі чароўнага музычнага спектакля поўным ходам ідуць на сцэне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Пастаноўку ажыццяўляе запрошаны рэжысёр Святлана Навуменка па п’есе вядомага расійскага драматурга Тамары Габэ, якую пераклала на беларускую мову, стварыла музычнае афармленне. Прыгожая гісторыя па матывах знакамітага сюжэта Шарля Пэро пра тое, як крыштальны туфлік дапамог беднай ціхмянай дзяўчыне стаць прынцэсай, будзе насычана танцамі, песнямі, глядач атрымае задавальненне ад таленавітай ігры акцёраў, маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення.

Сцэнаграфія Юрыя Саламонава, мастак па касцюмах Вікторыя Ця-Сен, харэограф Дзіяна Юрчанка. Ролю Папялушкі выконвае Паліна Крашэўская (у другім саставе – Таццяна Рогат), Феі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова, Караля – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Пятро Ламан), Мачахі – Святлана Жукоўская. У спектаклі занятыя Дзмітрый Каваленка, Аляксандр Казлоў, Наталля Саламаха-Конанава, Дар’я Французава, Вікторыя Шамардзіна, Вадзім Асвяцінскі, Арцём Герак, Уладзіслаў Жураўлёў.

Прэм’ера спектакля адбудзецца 19, 20, 25 і 26 снежня (ў 11.00, 14.00, 17.00), 27 снежня (11.00 і 17.00), 3 студзеня (ў 11.00 і 14.00) і 8 студзеня (ў 15.00).

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by