«Лялька» ўразіць маленькіх гледачоў навагодняй прэм’ерай «Чароўнай сняжынкі»

logo
Вторник, 24.11.2020 14:21 | Рубрика: Культура
02041

Каб напоўніць студзеньскія і снежаньскія дзянькі незабыўнымі ўражаннямі і казачнай атмасферай, Беларускі тэатр «Лялька» рыхтуе для маленькіх гледачоў святочны навагодні спектакль «Чароўная сняжынка» і забаўляльную праграму.

Што трэба рабіць перад Новым годам? Вядома, рыхтаваць падарункі! Вось мама і пасылае цікаўную дзяўчынку Жэню за падарункамі. Далей яе чакаюць прыгоды, падарожжы, казачныя пераўтварэнні і нават танцы на Паўночным полюсе – ўсё гэта ўбачаць маленькія гледачы і іх бацькі.

Пасля спектакля хлопчыкаў і дзяўчынак чакае танцавальна-забаўляльная праграма «Зорнае падарожжа», дзе можна будзе паразмаўляць з сузор’ямі, павесяліцца з Дзядулем Марозам і Снягуркай. І канешне, пазней гэтыя любімыя навагоднія героі ў сваёй рэзідэнцыі асабіста выслухаюць і павіншуюць дзяцей, якія ведаюць цудоўныя зімовыя вершы.

Паказы прэм’ернага спектакля пройдуць 18–30 снежня і 2–10 студзеня (пачатак у 11, 14 і 17 гадзін). Самы час набываць квіткі ў касе тэатра!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by