У Віцебску адкрыецца выстава інсітнага мастацтва «INSITUS», прысвечаная 380-годдзю стваральніка Бібліі ў карцінках для народа Васіля Кораня

logo
Понедельник, 02.11.2020 10:29 | Рубрика: Культура
02613

Выстава «INSITUS -- 2020» адкрыецца а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Праект прысвечаны 380-годдзю нараджэння разьбяра і друкара, стваральніка Бібліі ў карцінках для народа Васіля Кораня.

Інсітнае або наіўнае мастацтва – гэта адзін з накірункаў непрафесійнага мастацтва, якое ўключае ў сябе выяўленчую творчасць мастакоў-самавукаў: жывапіс, графіку, разьбу па дрэву, скульптуру, архітэктуру, арт-аб’екты, інсталяцыі.

Галоўнай тэмай выставы з’яўляецца арткніга і сінтэз візуальнага вобраза і слова ў непрафесійным выяўленчым мастацтве. Значнае месца займуць творы на тэмы: гісторыя і культура роднага края праз народнае вытлумачэнне; вобразы народных герояў і творцаў; прыродныя матывы і сюжэты паўсядзённага жыцця.

Падчас адкрыцця выстаўкі народны майстар з Глыбокага Віктар Дудкевіч прадэманструе старажытную тэхналогію друкавання на рэканструяваным варштаце.

На выставе будуць прадстаўлены творы сяброў праекта: А. Ляховіча (Тракай, Літва), С. Дружковай, Ул. Гарохава (Санкт-Пецярбург, Расія), мастака, сцэнарыста і пісьменніка Ю. Пяткевіча (Беларусь/Расія), сусветна вядомага мастака-прымітывіста са Светлагорску С. Коваля. Пачэснае месца займуць творы самабытных мастакоў-самавукаў з усіх абласцей Беларусі.

Экспазіцыя выставы складаецца з двух частак.

У Віцебскім АМЦНТ будзе размешчана калекцыя рэканструкцый графічных аркушаў Бібліі Васіля Кораня, зробленыя маскоўскім мастаком, прэзідэнтам Акадэміі народнага мастацтва Віктарам Пензіным, а таксама рэтраспектыўны раздзел твораў інсітнага мастацтва канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Інсітнае мастацтва Віцебкай вобласці прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

У рамках праекта адбудзецца прэзентацыя альбома наіўнай мастачкі Антаніны Маісеевай “Антаніна Маісеева. Жыццё ў карцінках: жывапіс, графіка, успаміны, вершы”.

Выстава будзе працаваць на працягу месяца.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by