У межах арт-праекта ”Партрэт майстра“ у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выставы ”Майстар на ўсе рукі“

logo
Вторник, 09.06.2020 15:52 | Рубрика: Культура
02479

У межах арт-праекта ”Партрэт майстра“ у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выставы ”Майстар на ўсе рукі“.

Персанальная выстава загадчыка філіяла ”Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў“ ДУК ”Бешанковіцкі раённы Цэнтр культуры“ майстра па кераміцы і роспісу па шкле Алесі Аўчыннікавай адкрыецца 12 чэрвеня.

Алеся Іванаўна — ўдзельніца і лаурэат шматлікіх конкурсаў, выстаў, кірмашоў, сярод якіх Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску”, Міжнародная выстава-кірмаш ”Ягелонскі кірмаш“ у Любліне, абласны пленэр ганчароў ”Гліна спявае“, абласныя святы-конкурсы традыцыйнай свістулькі ”Салавейка“ у межах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“.

Пасля курсаў па маляваным дыванам ў Віцебскім АМЦНТ Алеся Аўчыннікава пачала займацца роспісам па шкле і маляванымі дыванамі. За апошнія 12 год было створана больш за 70 работ па мастацкім роспісе.

У 2019 годзе майстар атрымала ганаровае званне ”Чалавек года Віцебшчыны“.

На выставе ў ВАМЦНТ будуць прадстаўлены кераміка (свістулькі, падсвечнікі, тэматычныя кампазіцыі) і роспіс па шкле.

Падчас адкрыцця экспазіцыі “Майстар на ўсе рукі” (12 чэрвеня ў 15.00) пройдзе майстар-клас Алесі Аўчыннікавай па вырабу глінянай свістулькі (таксама дэманстрацыя на сайце АМЦНТ: omcnt.by і ў групе сацыяльнай сеткі ”Вконтакте“).

ВАМЦНТ папярэджвае: у сувязі з эпідэміялагічным становішчам для наведвання выставы будуць запрашацца групы да 5 чалавек.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталия КРУПИЦА.