Выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны праходзіць у Смаленску

logo
Среда, 13.11.2019 14:12 | Рубрика: Культура
01565

У межах падпісанай дамовы аб культурным супрацоўніцтве паміж Віцебскім і Смаленскім абласнымі цэнтрамі народнай творчасці 12 лістапада бягучага года ў Смаленску адкрылася выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны.

У экспазіцыі прадстаўлены дзявочыя і вясельныя вянкі, жаночыя наміткі, чапцы, хускі ды шалі, а таксама – мужчынскія магеркі, брылі, аблавухі, картузы і іншыя, зробленыя па даўніх узорах майстрамі народных мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў вобласці– Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы яе наведвальнікаўзабаўляў беларускі народны персанаж Несцерка, а пазнавальны экскурс па выставе правяла кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ Людміла Вакар.

Пазнаёміцца з вырабамі майстроў Віцебшчыны жыхары і госці горада Смаленска змогуць да 4 снежня.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй Струнчанка, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ.