Беларусбанк запусцiў iмiджавую кампанiю да свайго 100-годдзя

logo
Пятница, 28.01.2022 16:47 | Рубрика: Экономика
02665

Нягледзячы на тое, што каляндарнае стагоддзе Беларусбанк адзначыць толькi 26 снежня гэтага года, шэраг актыўнасцяў ужо запушчаны.

Яшчэ ў канцы мінулага года ў гарадах Беларусі пачалі з’яўляцца яркія муралы, якія ствараюцца ў рамках праекта банка «Традыцыі дзеля будучыні», у аснову якога ляглі гарадскія міфы. Пінск і Мазыр ужо атрымалі свае. Яшчэ ў 8 гарадах муралы намалююць, калі пацяплее і мастакі зноў змогуць тварыць.

А на гэтым тыдні ў шэрагу населеных пунктаў краіны жыхары ўжо могуць бачыць бігборды банка са слоганам «100 год. Заўсёды побач. Побач з кожным».

— Гэтай іміджавай кампаніяй, героямі якой сталі 5 розных па характары і родзе дзейнасці людзей (ад нефармальнай моладзі да актыўнага прадпрымальніка), — распавядае намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў, — банк хоча падкрэсліць, што ва ўсе часы ён быў, ёсць і будзе народным: для кожнага, незалежна ад узросту, прафесіі, статусу чалавека. Думаю, многія беларусы ў гэтых героях пазнаюць сябе.

Важным элементам іміджавай кампаніі кіраўнік называе таксама зялёную хвалю, выкананую ў фірмовым колеры банка, якая нібы свеціцца, аб’ядноўваючы розных людзей і банк.

Ідэя народнага банка, які сто год побач з кожным беларусам, працягваецца і ў іміджавым відэароліку.

— Для яго стварэння мы звярнуліся да родных, па-сапраўднаму беларускіх матываў,— удакладняе Алег Казарэдаў. — Цудоўныя краявіды Беларусі, народныя традыцыі і абрады, такія розныя, але добрыя, шчырыя людзі, якія паважаюць простыя каштоўнасці,— праз відэарад і верш за кадрам мы пастараліся і перадаць любоў да Радзімы, і падкрэсліць, што Беларусбанк ужо 100 год — частка жыцця некалькіх пакаленняў лю­дзей і важная частка Беларусі.

Каб адчуванне свята і юбі-лею закранула як мага больш людзей, банк створыць асаб-лівую атмасферу ў сваіх установах. Для гэтага ў кожным абласным горадзе і сталіцы вядзецца работа над афармленнем аддзяленняў у этнаграфічнай стылістыцы з элементамі гістарычнай тэматыкі і нацыянальнага каларыту, якія прадэманструюць непарыўную сувязь гісторыі краіны і банка.

А паколькі Беларусбанк — гэта не толькі гісторыя, але і тэхналогіі, за якімі будучыня, сёлета фінансавая ўстанова адкрые аддзяленне прынцыпова новага фармата, максімальна нязвыклае для беларускай аўдыторыі і ўкамплектаванае самай сучаснай банкаўскай тэхнікай.

Таксама на гэты год банк запланаваў выпуск лімітаваных серый плацёжных картак з дызайнам, прысвечаным 100-гадоваму юбілею, і стварэнне для кліентаў інтэр­актыўнай экскурсіі па гісторыі банка з прымяненнем тэхналогіі QR-кода.

Моладзь банк плануе це­шыць у сваіх сацыяльных сетках. Маскі, стыкеры, розыгрышы, квэсты — гэтыя і шмат іншых актыўнасцей дапамогуць стварыць святочны настрой для кожнага падпісчыка.

— Не будзем раскрываць усіх нашых ідэй і задумак,— кажа намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. — Хочацца, каб яны сталі прыемным сюрпрызам для грамадскасці. Сачыце за нашымі навінамі, удзельнічайце ў актыўнасцях і далучайцеся да святкавання векавога юбілею. Такое ж бывае толькі раз!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.