Подвесные потолки в Витебске. Лучшие цены!

Лідар-змена ў «Арляня»

Четверг, 18.08.2016 23:38 | Рубрика: Патриотическое воспитание
01145

Ужо ў 14-ы раз самых ініцыятыўных хлопцаў і дзяўчат, сакратароў першасных арганізацый БРСМ, членаў маладзёж­най палаты з усяго паўночнага рэгіёна Беларусі сабраў аздараў­ленчы лагер «Арляня» ў Бешан­ковiцкiм раёне.

«За тры моры» — менавіта так у гэтым годзе называецца яго легенда. Акрамя займальных гісторый, прыгод і розных мерапрыемстваў, у лагеры запланавана вучоба актыву, якая ўключае заняткі на камандаўтварэнне, фарміраванне лідарскіх якасцяў, камунікабельнасць, узаемадзеянне лідара і каманды.

Урачыстае адкрыццё трэцяй аздараўленчай лідар-змены адбылося 10 жніўня. Традыцыйна свята пачалося з пастраення і рапартаў камандзіраў. На ўрачыстай лінейцы пад гімн рэспублікі права для ўзняцця дзяржаўнага сцяга было прада­стаўлена камандзірам атрадаў лагера. Павіншавала падрастаючае пакаленне ў гэты цудоўны вечар з адкрыццём змены начальнік лагера Ларыса Жуковіч.

— Сёлета ўдзельнікамі лідар-змены з’яўляюцца 155 чалавек з Віцебска, Наваполацка, Браслава, Чашнікаў, Сянно, Оршы, Паставаў і іншых рэгіёнаў Віцебшчыны, — адзначыла Ларыса Фёдараўна. — З намі па даўняй традыцыі супрацоўнічае педагагічны атрад «НЛА» (новы лідарскі атрад), які, заўважу, быў прызна­ны лепшым у рэспубліцы па выніках працоўных семестраў апошніх двух гадоў.

Пасля афіцыйных урачыстасцяў усе накіраваліся ў клуб, дзе моладзь, заручыўшыся падтрымкай важатых, паказала прэзентацыі сваіх атрадаў. Гумарыстычныя сцэнкі, песні, яркія эстрадныя пастаноўкі — у зале не змаўкалі дружныя апладысменты ў адрас «артыстаў». Пасля канцэрту ўсіх чакала начная дыскатэка.

Несумненна, кожная змена ў лагеры «Арляня» — гэта заўсёды добры настрой, усмешкі, радаснае чаканне новых сустрэч, цікавых спраў і нават цудаў. Хіба можа быць інакш? Наперадзе ў хлопчыкаў і дзяўчынак цэлая змена... Гэта час радасці, сустрэч, знаёмстваў і новых уражанняў. Лета для дзяцей — лепшая пара года, такая доўгачаканая і не падобная на школьную. Няхай дні, праведзеныя ў «Арляня», надоўга застануцца ў памяці моладзі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ЛЯХОЎСКАЯ. Фото vk.com
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений