Творчы калектыў «Талака» па шматлікіх просьбах гледачоў паўтарае новую праграму «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!»

logo
Четверг, 30.01.2020 16:23 | Рубрика: Культура
03563

9 лютага ў 18.00 на вечар беларускага нацыянальнага мастацтва запрашае ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Падаляка.

Творчы калектыў па шматлікіх просьбах гледачоў паўтарае новую праграму «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!», якая ярка і вобразна раскрывае дух беларускага народу. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі… Канцэрт адбудзецца ў Віцебскай абласной філармоніі. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.