Мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук узнагароджаны дыпломам XVII Міжнароднага тэатральнага форума «Золотой Витязь»

Вторник, 10.12.2019 12:44 | Рубрика: Культура
0419

На XVII Міжнародным тэатральным форуме «Золотой Витязь» мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Клімчук за пастаноўку «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» узнагароджаны дыпломам «За тэатральны вопыт спасціжэння свету Марка Шагала». Форум праходзіў 26 кастрычніка – 29 лістапада ў Маскве.

Ацэньваючы пастаноўку Віктара Клімчука, члены журы адзначылі зладжанасць работы акцёрскага ансамбля, у прыватнасці ўвасабленне адносінаў Мастака ў выкананні артыста Юрыя Франкова і Маці (Вольга Маханькова).

Удзел у найпрэстыжнейшым расійскім форуме прынёс Віктару Клімчуку яшчэ адну перамогу – узнагароду атрымала яго пастаноўка «Грэшневая каша» паводле аднайменнага твора Людмілы Шаўцовай, створаная ў Белгарадскім дзяржаўным тэатры лялек, – пранікнёная гісторыя пра жыццё старых людзей.

Міжнародны тэатральны форум «Золотой Витязь», які праходзіць у рамках аднайменнага славянскага форума мастацтваў, штогод прадстаўляе лепшыя спектаклі прафесійных драматычных, музычных і лялечных тэатраў Расіі і іншых краін. Прэзідэнтам форума з’яўляецца народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў. Лялечныя тэатры, якія за ўсю гісторыю існавання форума дапускалі да ўдзелу ў заключным этапе, можна пералічыць па пальцах адной рукі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА. Фота Zviazda.by
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений