Медалём «Святы Уладзімір спавядальнік Віцебскі» ўзнагароджана народная артыстка Беларусі Святлана Акружная

logo
Четверг, 19.04.2018 15:33 | Рубрика: Культура
02852

14 красавіка ў зале Віцебскай епархіі адбылося ўзнагароджанне медалём “Святы Уладзімір спавядальнік Віцебскі” народнай артысткі Беларусі, уладальніка прэміі “За духоўнае адраджэнне” Святланы Арцёмаўны Акружной.

Так была адзначана яе шматгадовая дзейнасць на славу праваслаўнай царквы. На працягу васьмі гадоў вядомая актрыса і грамадскі дзеяч брала ўдзел у міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, вяла работу ў Праваслаўным брацтве ў імя роўнаапостальнага князя Уладзіміра (турэмным брацтве), зараз з’яўляецца членам савета абласнога аб’яднання праваслаўных жанчын.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юрый ІВАНОЎСКІ. Фота БЕЛТА.