У Аршанскім раёне дадзены старт пасяўной кампаніі

logo
Пятница, 05.04.2019 17:05 | Рубрика: Экономика
01765

Адной з першых ­выйшла ў поле тэхніка філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП».

Усяго ў вясенне­палявых работах задзейнічана 64 адзінкі тэхнікі, ­шэсць з іх — гэта сеялкі. Сёлета зерневы клін «Задняпроўскага» складае 6299 гектараў, 2171 — прыходзіцца на раннія яравыя збожжавыя культуры. З імі плануюць справіцца за ты­дзень. Штодзень аграрыі прадпрыемства засяваюць прыкладна па 200—250 гектараў.

Адначасова з сяўбой вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы: унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, падкормка азімых і шматгадовых траў і азімага рапсу, падрыхтоўка глебы. Што да апошняга, то пяць адзінак тэхнікі ў кругласутачным рэжыме апрацоўваюць палеткі.

Гарачае харчаванне і рамонт тэхнікі адразу ў полі, ахова працы, стымуляванне працаўнікоў, занятых у вясенне­палявых работах, — гэтыя і іншыя важныя рэчы ў гаспадарцы забяспечаны. Цяпер усё залежыць ад аграрыяў, якія закладваюць сёлетні ўраджай.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.