Дыктоўка па творы Казіміра Камейшы «Званы Хатыні» ў Вiцебску
Опубликовано Четверг, 07.05.2020 12:24
«Хaтынь — aд cлoвa xaтa…» Старанным почыркам выводзяць на паперы ўдзельнікі гістарычнай акцыі “Дыктоўка Перамогі”: слова за словам, радок за радком.
У актавай зале гімназіі № 8 сабраліся людзі, для якіх захаванне жывой памяці мінулых гадоў, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызма — важная штодзеная задача. У дзень акцыі дырэктары школ і гімназій Першамайскага раёна ненадоўга памяняліся месцамі са сваімі вучнямі і напісалі дыктоўку па творы Казіміра Камейшы “Званы Хатыні”. Як прызналіся самі ўдзельнікі, да мерапрыемства яны падышлі з усёй адказнасцю, паўтарылі правілы, пагарталі слоўнікі. А як жа інакш! Кожны педагог заўсёды накіраваны на максімальны вынік.