Бискуп Витебский Олег Буткевич выпустил рекомендации для верующих, как вести себя в костелах в период коронавирусной инфекции

logo
Понедельник, 26.10.2020 09:51 | Рубрика: Религия
06431

1. Згодна з кан. 87 § 1, кан. 1245 і кан. 1248 § 2 Кодэксу кананічнага права Каталіцкага Касцёла, удзяляю дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, што імі апякуюцца, і тым, хто адчувае боязь перад небяспекай заражэння. Паведамляе сайт catholic.by.

2. Заахвочваю вернікаў, якія карыстаюцца дыспенсай, прыняць удзел у суботняй вечаровай cвятой Імшы або ў cвятых Імшах у іншыя дні.

3. Адначасова заахвочваю тых вернікаў, якім дазваляе стан здароўя і не перашкаджаюць іншыя важныя прычыны, напрыклад, абавязковая праца, да ўдзелу ў нядзельных і святочных Імшах і іншых набажэнствах.

4. Святары павінны паінфармаваць вернікаў аб значэнні дыспенсы, а таксама растлумачыць сэнс духоўнай камуніі і заахвоціць да яе практыкавання.

5. Пробашчы і адміністратары парафій павінны прыкласці ўсе намаганні для таго, каб у святынях і іншых месцах супольнай малітвы захоўваліся асноўныя правілы гігіены: настойліва прасіць вернікаў насіць ахоўныя маскі або шчыткі, пры ўваходзе ў святыню змясціць дэзінфекцыйныя сродкі, нагадваць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і рэспіраторнага этыкету.

6. Святары, якія ўдзяляюць cвятую Камунію вернікам, а таксама цэлебруюць іншыя сакрамэнты, знаходзячыся ў непасрэднай блізкасці да вернікаў, павінны карыстацца ахоўнымі маскамі і праводзіць дэзінфекцыю рук.

7. Пробашчы парафій, настаяцелі іншых структур Каталіцкага Касцёла, а таксама законных супольнасцяў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі павінны разважліва і адказна падысці да арганізацыі розных евангелізацыйных і катэхетычных сустрэч, а таксама іншых мерапрыемстваў з пункту гледжання мэтазгоднасці іх правядзення падчас эпідэміі і з улікам магчымасці іх адмены або пераносу на пазнейшы час.

8. Нагадваю душпастырам пра абавязак заставацца на месцы свайго служэння і быць даступнымі для людзей, асабліва хворых і тых, хто мае патрэбу.

9. Гэтая пастанова абавязковая да яе адмены.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by