14 красавіка ў Мінску прайшло 80-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. Паведамляе catholic.by.
Галоўным пунктам павесткі 80-а пленарнага пасяджэння стала абранне новага Старшыні, пасада якога вызвалілася пасля выхаду на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з дасягненнем ім 75-гадовага ўзросту.
У выніку галасавання новым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быў абраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Намеснікам Старшыні быў абраны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральным сакратаром ККББ быў абраны дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.