Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч у чацвер правёў ва Ушачах «прамую лінію» і прыём грамадзян

logo
Суббота, 04.09.2021 10:14 | Рубрика: Власть и люди
02121

Жыхар гарпасёлка пытаўся, калі завершыцца абсталяванне вуліцы Калінінскай. Як патлумачылі заяўніку, сёлета на гэты аб’ект не выдзялялася фінансаванне, а таму поўнас­цю абноўленай вуліца стане пры наяўнасці сродкаў. А жыхарам вёскі Увалокі неабходны ямачны рамонт вуліцы. Адказ задаволіў: ямачны рамонт дарогі будзе зроблены на працягу месяца.

З аграгарадка Глыбачка паступіла пытанне аб перадачы на абслугоўванне ЖКГ каналізацыйнай сістэмы ў 25 дамах, пабудаваных на ільготных умовах. Каналізацыйная сістэма ў іх аддзелена ад астатняга пасёлка і пакуль нікому не перададзена на абслугоўванне. Анатоль Канстанцінавіч даручыў мясцовай уладзе вырашыць гэтую праблему.

«Мы ўсім задаволены, Уша­чы прыгажэюць і развіваюцца, адзінае, чаго не хапае, — гэта лазні», — пенсіянерка з гарпасёлка агучыла праблему, якая хвалюе і многіх іншых ушачан. Як вядома, некалькі гадоў таму будынак лазні быў прызнаны аварыйным, і яна была зачынена. Зараз наладжаны падвоз у грамадскую лазню ў Арэхаўне, ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць трапіць у саўну ў фізкультурна­азда­раўленчым комплексе. Між тым адпрацоўваецца пытанне будаў­ніцтва новай лазні ці пераабсталявання пад яе якога­небудзь іншага будынка. Анатоль Ліневіч даручыў мясцовай вертыкалі вырашыць праблему на працягу 2022 года.

З прыватнай праблемай на прыём грамадзян прыйшла ўшачанка. Падчас перагону жывёлы ў Старынцы статак ААТ «Ільюшынскі» пашкодзіў вырашчаную агародніну на па­дворку яе пажылой маці, і цяпер бакі не могуць дамовіцца аб кампенсацыі ўрону. «Жыццёвае пытанне, якое трэба вырашыць, выслухаўшы і адных, і другіх. Спецыяльная камісія зоймецца пошукамі шля­хоў справядлівага вырашэння праб­лемы», — адзначыў Анатоль Канстанцінавіч.

Былі і тыя, хто прыйшоў выказацца на розныя тэмы. Напрыклад, дачнік з Корсакава выказаў свае меркаванні наконт дарожнага падатку, вяртання сродкаў па ашчадных кніжках узору СССР і па некаторых іншых пытаннях.

Інспектар па вобласці адзначыў, што традыцыйна ў розных рэгіёнах людзей часцей хвалююць пытанні добраўпарадкавання, рамонту дарог у сельскіх населеных пунктах.

Агучаныя дарожныя недапрацоўкі будуць выпраўлены, пытанне перадачы сетак каналізацыі, адкрыцця лазні ўзяты на кантроль.

Анатоль Ліневіч таксама сустрэўся з працоўным калектывам Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства. Памочнік Прэзідэнта пацікавіўся станам спраў у арганізацыі, якая займаецца гандлёвым абслугоўваннем не толькі свайго, а і іншых раёнаў вобласці. Ушацкім кааператарам зараз няпроста канкурыраваць з буйнымі гандлёвымі сеткамі, тым не менш яны працягваюць зай­маць лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых філіялаў Белкаапсаюза. «Як кажуць, паглядзі, як у суседа, і зрабі лепей. Трэба шу­каць розныя спосабы прыцягнення пакупнікоў, новыя плошчы. Большы прыбытак на прадпрыемстве — вышэйшая заработная плата», — адзначыў Анатоль Канстанцінавіч.

Работнікі філіяла выкарыс­талі магчымасць і таксама абмеркавалі з памочнікам Прэзідэнта пытанні сацыяльнага абслугоўвання і развіцця раёна.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Вольга КАМАРКОВА, Ушачы.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений