У Віцебску адбылося пасвячэнне касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы

logo
Суббота, 09.07.2022 14:19 | Рубрика: Общество
01724
Сёння ў новым віцебскім мікрараёне Білева на перакрыжаванні вуліц Генерала Іваноўскага і Баграмяна адбылася кансэкрацыя (пасвячэнне) касцёла святога Ігнацыя Лаёлы. У дзень пасвячэння парафіяне і госці з розных мясцін Беларусі сабраліся на пляцоўцы перад святыняй.




Урачыстую імшу асвяціў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. 







Парафія існуе з 2005 года, аднак літургіі даводзілася праводзіць у прыстасаваным памяшканні, таму размова пра будаўніцтва бажніцы ішла даўно.

Архітэктурныя формы касцёла маюць досыць нязвыклы для католікаў сучасны стыль, аднак такім чынам ён больш арганічна ўпішацца ў навакольныя жылыя новабуды. Да таго ж гэта значна скараціла тэрміны яго ўзвядзення. Акрамя малітоўнай часткі святыня мае класы і залы для рэлігійных заняткаў. Варта адзначыць, што яна была збудавана за кошт сродкаў ахвярадаўцаў.

Верыцца, што новы раён стане прытулкам духоўнасці ў нашым старажытным горадзе.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота Алега КЛІМОВІЧА.