Руководство Витебской области поздравляет жителей региона с католическим Рождеством!

logo
Пятница, 17.04.2020 17:11 | Рубрика: Общество
0197

Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Гэтая ўрачыстасць напаўняе сэрцы вернікаў радасцю і дабрынёй, звяртае да вечных духоўных каштоўнасцей: любові да бліжняга, міласэрнасці, узаемнага прабачэння і павагі адзін да аднаго.

Святло Бэтлеемскай зоркі, якое сімвалізуе пачатак новага жыцця, абуджае самыя цёплыя пачуцці і намеры. Глыбокі сэнс калядных дзён усё ярчэй адкрываецца для грамадства, нагадваючы пра адказнасць за мір і свой родны край.

Няхай светлае Божае Нараджэнне ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і згоды ў кожнай сям'і!

З Раством Хрыстовым!

С уважением,
Николай ШЕРСТНЁВ, председатель,                           Владимир ТЕРЕНТЬЕВ, председатель
Витебского областного                                                     Витебского областного
исполнительного комитета                                          Совета депутатов.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.