Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў яслях-садзе № 78

logo
Понедельник, 21.02.2022 11:28 | Рубрика: Общество
01448
Вясёлым, пазнавальным і запамінальным свята «Падарожжа ў краіну беларускіх казак» дапамаглі зрабіць сябры з дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.




– Мы ставім перад сабой задачу выхоўваць у дзецях любоў і павагу да роднага слова, цікавасць да беларускіх народных твораў, – адзначыла выхавальнік Вераніка Муслімава.

У час мерапрыемства дзеці падарожнічалі па чароўным лесе з клубочкам у руках. Ён прыводзіў іх да прыпынкаў, дзе малыя спыняліся, каб выканаць заданне. Яны лёгка па апісанні адгадвалі назвы казак і іх герояў, суадносілі з творамі сюжэтныя малюнкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

Фінальнай кропкай падарожжа стала выстава кніг беларускіх народных казак. Дзеці з цікаўнасцю гарталі іх старонкі, разглядвалі малюнкі, слухалі аповед бібліятэкараў.


У яслях-садзе перакананы: любоў да роднай мовы пачынаецца з казкі, з трапнага сакавітага народнага слова. Такія мерапрыемствы матывуюць выхаванцаў да больш глыбокага знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА.