Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка

logo
Воскресенье, 31.03.2024 08:59 | Рубрика: Общество
0562

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка.

Велікодныя святы — найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрэсенне Хрыста — гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў выпрабаваннях зямнога жыцця.

Урачыстае святкаванне Пасхі служыць яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братняй любові, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў. 

У гэтыя дні, калі пад веснавым сонцам абуджаецца зямля, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету. 

Няхай Велікодныя ўрачыстасці нясуць у нашы дамы і сем’і святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! 

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і міру роднай Айчыне!

З павагай,
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by.