Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

logo
Суббота, 24.12.2022 13:41 | Рубрика: Общество
01036


Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Адна з найважнейшых урачыстасцей хрысціянскага свету яднае і сагравае сэрцы людзей. Гэты святочны час спрыяе ўмацаванню веры, дорыць надзею на перамены да лепшага, напаўняе нас духоўным скарбам. Раство Хрыстова дае пачатак новаму жыццю, нагадвае пра адказнасць за мір і згоду паміж людзьмі, вяртае нас да вытокаў спрадвечных каштоўнасцей. 

Няхай глыбокі сэнс Божага Нараджэння спадарожнічае нашым ініцыятывам і справам,
вучыць адказнасці і адданасці роднаму краю. 

Няхай здзяйсняюцца вашы жаданні, а ў сем’ях шчыруе любоў і спагада! Жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у справах! Радасных калядных свят!

З павагай

Аляксандр СУБОЦІН,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.


Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.