Вiцебскаму ансамблю “Жалейка” – 30! Святочны канцэрт сабраў сяброў і прыхільнікаў

logo
Воскресенье, 27.04.2025 08:22 | Рубрика: Культура
01993
27 красавiка / «Вiцьбiчы» / Юлія Прышчэпа/. Ансамблю «Жалейка» – 30! Святочны канцэрт калектыва прайшоў у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна».


Удзельнікі ансамбля «Жалейка» культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» прадставілі гледачам насычаную музычную праграму ў фармаце «Вячорак». Дзяўчаты і хлопцы спявалі народныя песні «Ой, ляцелі гусі з броду», «Як пасеяў Андрэй грэчку», «Зялёная рошча», прадставілі танцы з прыпеўкамі «Мікіта», «Грэчанікі», «Прыпеўкі пра Марфуту», ігралі на народных музычных інструментах.

Дзіцяча-моладзевы калектыў з юбілеем павіншавала начальнік аддзела культуры гарвыканкама Наталля Шыянок і ўручыла Ганаровую грамату кіраўніку «Жалейкі» Анастасіі Карабанавай.

Да віншаванняў далучыліся добрыя сябры «Жалейкі» – ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Сябрына», а таксама былыя ўдзельнікі калектыву, аматары беларускай культуры і іншыя госці.

Ад кіраўніцтва культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» юныя артысты атрымалі набор іменнага посуду і прысмакі для святочнага чаявання.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА. Фота аўтара.