Уражаннямі ад ХХХ Дня беларускага пісьменства ў Гарадку падзяліліся паслы

logo
Воскресенье, 03.09.2023 10:01 | Рубрика: Культура
01466

У сталіцы Дня беларускага пісьменства прымалі паслоў Сірыі, Палесціны, Арменіі, Азербайджана і Зімбабве. Замежных гасцей мы спыталі пра тое, якія ўражанні яны атрымалі ад свята і як важна праводзіць мерапрыемствы, што папулярызуюць родную мову і культуру.

Чрэзвычайны і Паўнамочны пасол дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмед Мохаммед Алмадбух:

- Дзень пісьментсва прыгожае свята, у Палесціне яго таксама адзначаюць. Гэтым нашы краіны падобныя. Не ў кожнай дзяржаве праводзіцца такое нацыянальнае свята. А арганізоўваць яго трэба для развіцця культуры ў грамадстве, захавання народных традыцый і для лепшага знаёмства з краінай замежных гасцей. Такія святы як Дзень пісьменства даюць адначасова і шырокі панарамны агляд гісторыі, і заглыбленасць у жыццё народа, калі назіраеш, як людзі паводзяць сябе на вуліцах на масавых гуляннях, больш іх разумееш. Дзякую, што запрасілі на свята. У вас прыгожая краіна і прыгожыя людзі. Мне прыемна знаходзіцца ў Беларусі: намаганнямі кіраўніка дзяржавы краіна захавала тое лепшае, што было ў Савецкім Саюзе, вы маеце бясплатную адукацыю, медыцыну, сацыяльныя гарантыі – гэта вельмі каштоўна.

Чрэзвычайны і Паўнамочны пасол Сірыі ў Рэспубліцы Беларусь Мохаммад аль-Умрані:

- Другі год запар я наведваю Дзень беларускага пісьменста, бачыў як прымаў свята Добруш, як вітае гасцей Гарадок. Добра, што свята праводзяць па чарзе ў невялікіх гарадах, гэта прыкоўвае да іх ўвагу, садзейнічае развіццю рэгіёнаў. Дэманстраваць важнасць нацыянальнай мовы, ролі культуры ў жыцці грамадства неабходна: белаурская культура вельмі багатая, трэба яе захоўваць і передаваць традыцыі моладзі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ПУЧКОВА. Фота Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.