27 студзеня ў 19.00 ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» (мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Падаляк) запрашае на праграму «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!».
Язычаскія абрады цесна сплятаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываючы дух беларускага народу. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі…
На сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.