Прэзентацыя выставы жывапісу “Паветра” полацкага мастака Івана Іванова адбылася ў выставачнай зале “Духаўскі круглік”

logo
Четверг, 18.02.2021 10:43 | Рубрика: Культура
01796

Прэзентацыя выставы жывапісу “Паветра” полацкага мастака Івана Іванова адбылася ў вiцебскай выставачнай зале “Духаўскі круглік”.

У свой час Іван Васільевіч скончыў мастацка-графічны факультэт ВДУ. Творчую дзейнасць зараз сумяшчае з працай у дзіцячай мастацкай школе ў Полацку.

Майстар падзяліўся, што ў асноўным ён працуе ў класічным стылі, з любоўю піша прыроду і архітэктуру, працуе акварэллю і алеем.

Яго выставы праходзілі ў Полацку, Наваполацку, Віцебску, Мінску і іншых гарадах.

У новую экспазіцыю ўвайшлі работы, якія адлюстроўваюць прыгажосць роднай Беларусі: азёры, рэкі, вясковыя пейзажы. Як адзначыў Іван Васільевіч, асноўнай крыніцай яго натхнення з’яўляюцца рэаліі часу. Назва выставы сімвалічная.

– Паветра – гэта тое, без чаго нельга жыць, – распавядае мастак. – Не існуе двух аднолькавых станаў прыроды, як і няма нічога вечнага. Гэта і адлюстроўваю у сваёй творчасці.

Атрымаць асалоду ад “Паветра” з Полацка можна да 31 красавіка. Уваход на выставу вольны.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Анастасія ВІНАГРАДАВА, студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава. Фота аўтара.