У Віцебску адбудзецца «ГАРБУЗINN»: гастранамічнае свята для ўсіх узростаў

logo
Четверг, 22.10.2020 13:22 | Рубрика: Культура
02504
Самы магічны дзень кастрычніка набліжаецца… 31 чысла запрашаем усіх на Гастранамічнае свята для ўсіх узростаў «ГарбузINN». Адкрыем вам таямніцу – асаблівымі ўдзельнікамі свята стануць акцёры моладзевага тэатра «КОЛА». Цік-так! Чараўніцтва побач! Пра гэта паведамляе сайт ЦК “Витебск”.

Ад 12:00 да 23:00 на пачатку вуліцы Талстога гасцей чакае шмат гарбузоў… Вельмі шмат гарбузоў!

Галоўным сюрпрызам дня стане моладзевы тэатр «КОЛА». Акцёры пакажуць свае яскравыя перфомансы на хадулях і іншыя тэтралізаваныя прадстаўленні.

А таксама ўсіх наведвальнікаў чакаюць:

  • цікавыя стравы з гарбуза і іншыя пачастункі;
  • конкурс гарбузоў на самы вялікі, прыгожы ці самы незвычайны;
  • спаборніцтва па выразанні фігур з гарбуза ад студэнтаў-мастакоў і дызайнераў;
  • майстар-класы па дызайну і кулінарыі ад рамеснікаў горада для дзяцей і іх бацькоў;
  • бясплатная акцыя «ПАЧАСТУЙ БАЦЬКОЎ ГАРБУЗОВЫМ СУПАМ» для тых, хто прыйдзе з бацькамі ў «залатым» узросце або з дзядулямі і бабулямі;
  • цудоўная фотазона;
  • канцэрты для моладзі ад вулічных музыкаў і фаер-шоў увечары.

Сачыце за падрабязнай праграмай мерапрыемства ў сацыяльных сетках арт-паба «ТОРВАЛЬД».

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.