Прэм’ера камедыі становішчаў «Мая жонка – падманшчыца» адбудзецца на сцэне тэатра імя Якуба Коласа 21 лістапада

logo
Четверг, 14.11.2019 11:11 | Рубрика: Культура
01927

Прэм’ера авантурнай камедыі становішчаў «Мая жонка – падманшчыца» ў пастаноўцы Міхася Краснабаева адбудзецца на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў дзень яго заснавання – 21 лістапада (у гэты дзень у 1926 годзе ў Віцебску быў адкрыты Беларускі Дзяржаўны тэатр, створаны як Другі беларускі дзяржаўны тэатр – БДТ-2).

Не інтрыгуйце з чужой жонкай, інакш паўстануць праблемы, як здарылася ў сям'і Уільяма і Кэці – герояў п’есы Маргарэт Мэё «Baby Mine», па якой пастаўлены спектакль. Для Еўропы амерыканскую камедыю адаптаваў французскі драматург Морыс Энэкен. Варта зманіць толькі раз, як нявінная хлусня зацягне ў неверагодны колазварот хітрасплеценняў, – гаворыцца ў п’есе знакамітай амерыканскай пісьменніцы. Пасля чарговай хлусні жонкі і вялікага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, жонка вырашаецца на грандыёзны падман. Героі вымушаны сур’ёзна панервавацца, прайсці праз недарэчныя абставіны, перад тым як зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на каханні, але і на даверы. Вядома, усё скончыцца хэпі-эндам.

П’еса, напісаная больш за сто гадоў таму, з поспехам ідзе на сцэнах драматычных і музычных тэатраў свету, бо гісторыя, якая ляжыць у аснове, можа адбыцца ў кожнай сям’і. Пераклад і музычнае афармленне Міхася Краснабаева, сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. У галоўных ролях – Цімур Жусупаў і Вікторыя Шамардзіна.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА.