Некалькі соцен унікальных упрыгожванняў можна ўбачыць на выставе «Свет жанчын» у Віцебску

logo
Пятница, 21.03.2025 14:53 | Рубрика: Культура
01265
21 сакавіка / "Віцьбічы" / Юлія Прышчэпа /. З пачатку сакавіка ў выставачнай зале абласной установы культуры працуе выстава-продаж «Свет жанчын». На ёй прадстаўлены наборы ўпрыгожванняў, завушніцы, каралі, бранзалеты, пярсценкі, ільняныя торбачкі, хусткі і шмат іншых вытанчаных вырабаў на любы густ.


Непаўторныя ўпрыгожванні падрыхтавалі лепшыя майстры народных мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці. Яны ўдала спалучылі ў сваёй працы розныя стылі і матэрыялы. Аднолькава прыгожымі атрымаліся вырабы з саломкі, бісеру, эпаксіднай смалы і палімернай гліны. 


На выставе можна набыць любы сувенір сабе ці блізкім. 


Выстава «Свет жанчын» будзе працаваць у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці да 28 сакавіка.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА. Фота аўтара.