Гаспадар Дня пісьменства Гарадок гасцінна запрашае

logo
Суббота, 02.09.2023 10:52 | Рубрика: Культура
01394

Сёння Гарадок прымае гасцей юбілейнага ХХХ Дня беларускага пісьменства. Сярод іх каля 140 пісьменнікаў, а таксама выдаўцы, кнігадрукары, журналісты, аматары літаратуры – усе, хто піша, чытае, выдае ў друк і так ці іначай звязаны са словам.

Тысячы людзей прыехалі на радзіму Канстанціна Вераніцына, каб адчуць дзівосную атмасферу натхнення і надзейную сілу свайго карэння, якое вяртае нас да вытокаў. Людзей чакаюць незабыўныя сустрэчы, сотні пляцовак і падзеі на галоўнай сцэне свята.

На цэнтральнай плошчы – у самым сэрцы горада – шматлюдна. Востраверхія шатры ствараюць цэлыя кварталы, якія нагадваюць старажытны горад у сучасным горадзе, і нават незнаёмыя людзі вітаюць адзін аднаго па-сяброўску: іх сабрала, аб’яднала, паклікала і прывяла на свята сіла роднага слова. Продкі нашы добра ведалі, якая моц заключана ў адным толькі слове, таму папярэджалі: яно не верабей, выпусціш не зловіш; былі перакананы - ласкавае слова, лепш за мяккія пірагі; і ўпэўнен - рана загоіцца, а злое слова ніколі; і ведалі - не той сябр, што мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Народная мудрасць раней передавалася з вуснаў у вусны, а цяпер мы маем у руках скарбніцу – кнігу, якая захоўвае і передае каштоўныя веды праз стагоддзі. Яна, як і слова, – яшчэ адзін сімвал Дня беларукага пісьменства.

На пляцоўцы Полацкага музея Беларускага кнігадрукавання можна ўбачыць старажытныя світкі, даведацца, што скрыпторый - памяшканне ў манастары, дзе манахі стваралі рукапісныя кнігі, калі не існавала дуркарняў, пазнаёміцца з гісторыяй паліграфіі і кніжнага афармлення. Вокладкі першых рукапісных і друкаваных кніг аздаблялся залатымі пласцінамі і каштоўнымі камянямі, але сапраўдная каштоўнасць іх была не звонку, а ўнутры. Магчыма, пасля занёмства з гэтай пляцоўкай хтосьці захоча наведаць былы Полацкі Богаяўленскі манастыр, ў якім цяпер знаходзіцца музей Беларускага кнігадрукавання, адкрыты да 500-годдзя з дня нараджэння усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

Дарэчы, у Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклора зрабілі драўляную кнігу, дэкарыраваную выявай Францыска Скарыны – гэта падарунак, які можа ўпрыгожыць і Полацкі музей Беларускага кнігадрукаваня, і любы іншы, нават еўрапейскі, але кніга на Віцебшчыне не застанецца, яна паедзе на Брэстчыну, у Івацэвічы – горад, які ў наступным годзе прыме нацыянальнае свята.

Ад старажытнай літаратуры і сувенірных кніг накіроўваемся да іншых паліц, дзе прадстаўлена сучаснае мастацкае слова, а дазваляе ўбачыць і набыць кніжныя навінкі і перавыданні класікаў фестываль кнігі і прэсы. “Белкніга”, “Белсаюздрук”, Саюз пісьменнікаў Беларусі ставілі перад сабой задачу паказаць моладзі, што папяровыя кнігі выходзяць у свет, яны працягваюць жыць і паспяхова вытрымліваюць канкурэнцыю з кнігамі электроннымі, з цыфравымі сродкамі інфармацыі. Больш таго, творы беларускіх класікаў усё больш запатрабаваныя, бо яны адлюстроўваюць лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, духоўнасці беларускага народа. Сімвалічна, што фестываль кнігі і прэсы ў Гарадку на Дне пісьменства праходзіць адначасова з кніжным кірмашом у Маскве, дзе Беларусь і айчынныя выдавецтвы сталі ганаровымі гасцямі і таксама прадставілі сваю пляцоўку, тэмай якой стала роля і значэне кнігі ў сучасным грамадстве.

У сталіцы Дня беларускага пісьменства кнігу – жывую, сапраўдную і яе выяву можна ўбачыць паўсюль, куды не паглядзі. На доме па вуліцы Савецкай у Гарадку мурал, прысвечаны незвычайнай кнізе, на яе разгорнутых старонках пералічаны ўсе гарады, што прымалі нацыянальнае свята, а над кнігай пададзены іх гербы так, што можна вывучаць геральдыку краіны. Уверсе моцны прыгожы леў – герб Гарадка – сталіцы юбілейнага нацыянальнага свята. Асаблівасцю ХХХ Дня беларускага пісьменства сталі тэматычныя выставы гарадоў, якія ў розныя гады былі яго сталіцамі. Кожны горад прывез лепшыя кніжныя выданні і запрашае пазнаёміцца з мясцовымі пісьменнікамі і паэтамі, якія там нарадзіліся, жывуць і ствараюць літаратуру маладой Беларусі, ў цэнтры іх ўвагі – нашы сучаснікі, іх праблемы і надзеі, думкі і памкненні.

Многія людзі адчулі атмасферу Дня пісьменства яшчэ ў Віцебску, калі сем’ямі садзіліся ў стылізаваны цягнік, вагоны якога, нагадваюць бібліятэку і ўпрыгожаны цытатамі і партрэтамі класікаў, ён прывёз іх у Гарадок, які сустракае гасцей прыгожым і абноўленым. Да Дня пісьменства адрамантавана парадка 60 аб’ектаў, шэсць устаноў адукацыі, пяць устаноў культуры і амаль 40 шматкватэрных жылых домоў, дарогі і вуліцы, на якіх сёння і заўтра будзе гуляць, звінець, гаманіць і спяваць свята.

Гарадок з гонарам нясе статус сталіцы Дня беларускага пісьменства і вітае гасцей.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ПУЧКОВА.