Больш за тысячу навагодніх вырабаў, створаных майстрамі Віцебшчыны, можна ўбачыць на выставе «Калядны карагод» ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
На ёй прадстаўлены прыкладна 2 тысячы дэкаратыўных вырабаў – арыгінальныя елачныя цацкі, пано, карціны, магніты, саматканыя сурвэткі і сняжынкі, торбачкі, жаночыя ўпрыгожванні, гліняныя фігуркі і многае іншае.
