Больш за тысячу навагодніх вырабаў, створаных майстрамі Віцебшчыны, можна ўбачыць на выставе «Калядны карагод» ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Тут прадстаўлены арыгінальныя пано і карціны, саматканыя сурвэткі і сняжынкі, елачныя цацкі, жаночыя ўпрыгожванні, абярэгі з саломкі, керамікі, тканіны і многае іншае. Галоўная фішка выставы – разнастайныя крэатыўныя конікі – сімвалы будучага 2026 года.
Наведвальнікі выставы могуць не толькі пазнаёміцца з сапраўднымі арт-аб’ектамі і ўнікальнымі вырабамі майстроў народных рамёстваў і іх вучняў, але і набыць падарунак для сябе, блізкіх і сяброў.
Выстава «Калядны карагод» будзе працаваць у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (вул. Леніна, 35А) да 15 студзеня 2026 года.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.










