Напярэдадні галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці - у Віцебску адзначылі "Дзень вышыванкі". Мерапрыемства адбылося на адкрытай пляцоўцы культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна».
Выстава «Сэлфі&фота з вышыванкай», майстар-класы для дзяцей і дарослых, інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя фотазоны і аквагрым для самых маленьких - гэта далёка не поўны пералік актыўнасцяў, якія падрыхтавалі арганізатары - гарадскі камітэт БРСМ, аддзелы культуры і ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама.