Віцебскія вернікі адзначылі ўрачыстасць Божага Цела

logo
Понедельник, 12.06.2023 16:07 | Рубрика: Религия
05902

Пасля нядзелі Найсвяцейшай Тройцы ў каталіцкім касцёле адзначаецца свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста. У абласным цэнтры гэта падзея традыцыйна знітоўвае два касцёлы – катэдральны Езуса Міласэрнага і Святога Духа на вуліцы Чкалава.


Пачынаецца ўрачыстасць у галоўнай бажніцы Віцебскай дыяцэзіі і потым перамяшчаецца да больш новай святыні, дзякуючы якой відавочна папрыгажэў мікрараён за СШ № 31 імя В. З. Харужай.

Як адзначыў біскуп Алег Буткевіч, гэтае свята – вялікая таямніца, знак веры людзей, якія публічна яе выказваюць. Вернікі прасілі блаславення не толькі для тых, хто ўдзельнічаў у набажэнстве, але і для ўсіх жыхароў нашага горада і светлай краіны Беларусь. Пасля заканчэння ўрачыстасці ўсіх яе ўдзельнікаў чакаў смачны пачастунак.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.