Агульнабеларускую малітву "За Беларусь!" правялі у Віцебску вернікі каталіцкай канфесіі.
У вернікаў каталіцкай канфесіі агульнабеларуская малітва за Беларусь супала з вялікай урачыстасцю Маці Божай Будслаўскай. Тысячы пілігрымаў з усёй краіны збіраюцца ў мястэчку на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей, каб памаліцца ў тым ліку і за нашу Бацькаўшчыну.
У Віцебску ж цэнтральнае набажэнства адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Яго пробашч Валерый Марціноўскі, які сам толькі вярнуўся з Будслава, адзначыў, што кожны вернік павінен перажыць радасць навяртання. Тым больш перад такім вялікім святам, якім з'яўляецца Дзень незалежнасці.
Наогул у час кожнай літургіі яе ўдзельнікі ўзгадваюць аб супакоі. У сваёй душы і ў адносінах да блізкіх, бо нянавісць - шлях у нікуды.
Сярод вернікаў заўважыў вядомага футбольнага трэнера, спецыяліста спартыўнай школы "Камсамолец" Алену Філіповіч, якая адзначыла, што вера ёсць неад'емная частка яе жыцця. І Беларусь у ім займае значную частку. З ёй былі салідарны і іншыя ўдзельнікі набажэнства.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.