Бискуп Олег Буткевич встретился на католическое Рождество с представителями власти Витебской области

logo
Среда, 27.12.2017 18:16 | Рубрика: Религия
05909

Традыцыйна на каталіцкія Каляды ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбываецца сустрэча біскупа Алега Буткевіча з прадстаўнікамі абласной улады. Сёлета на ўрачыстасць завіталі стар­шыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і дарадца старшыні аблвыканкама Міхаіл Даніленка.

У. Цярэнцьеў (справа) і А. Буткевіч.

Уладзімір Уладзіміравіч падараваў іерарху шыкоўны букет белых ружаў і адзначыў тую ролю, якую адыгрывае каталіцкі касцёл у грамадскім жыцці нашай вобласці, дзе ёсць значны працэнт вернікаў гэтай традыцыйнай для нашага рэгіёна канфесіі. Яе прадстаўнікі надаюць вялікую ўвагу працы як сярод людзей сталага веку, так і па патрыятычным выхаванні моладзі.

Біскуп падзякаваў і адзначыў, што вігілійная служба нездарма была праведзена ў Полацку, які сёлета адзначае юбілей: 500 гадоў таму ўраджэнец гэтага горада Францішак Скарына выдаў першую кнігу на беларускай мове. Скончылася мерапрыемства сяброўскім пачастункам.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота Уладзіслава АНДРЭЕВА.