Вядомы артыст-коласавец Юрась Цвірка: “Усё залежыць толькі ад нас”

logo
Воскресенье, 25.02.2024 17:08 | Рубрика: Общество
01196

У Першамайскім раёне на ўчастку № 21, размешчаным у памяшканні інтэрната ААТ "Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт", прагаласаваў віцябчанін, добра вядомы ў сваім родным горадзе і тэатральным свеце, – вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка.

– Я перакананы, што прыйсці на ўчастак і прагаласаваць, зрабіўшы прадуманы выбар, – гэта не толькі права, але і абавязак грамадзяніна, – сказаў Юрась Цвірка. – Ад голаса кожнага залежыць будучыня. У складзе Палаты прадстаўнікоў, мясцовых Саветаў дэпутатаў будуць тыя людзі, за якіх мы прагаласуем. А ўжо тое, што прадстаўнічыя органы ўлады адыгрываюць вельмі важную ролю, усе мы добра разумеем. Вось чаму трэба не проста прагаласаваць, а прагаласаваць абдумана. Менавіта гэта я і зрабіў.

А пасля галасавання вядомы коласавец пайшоў… настройвацца на спектакль. Сёння ўвечары ён заняты ў вельмі няпростай, але такой добрай і смешнай пастаноўцы “Нібыта хворы” па Мальеру. Дарэчы, хутка Юрась Цвірка выйдзе на сцэну ў ролі Палонія з “Гамлета” па Шэкспіру.


Між тым галасаванне на ўчастку працягваецца. У буфеце работніцам ААТ “Веста” ёсць што прапанаваць наведвальнікам. Сюды і зазірнула пасля галасавання педагог Надзея Буйнова, якая прыйшла на ўчастак разам з маленькім сынам Аляксандрам.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталій СЯНЬКОЎ. Фота аўтара.