Выхаванцы Віцебскага кадэцкага вучылішча наведалі воінскія пахаванні ў Віцебскім раёне і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання

logo
Среда, 09.03.2022 10:43 | Рубрика: Образование
0605
Выхаванцы Віцебскага кадэцкага вучылішча наведалі “Плацдарм Навікі”, расчысцілі снег, усклалі кветкі да магіл, дзе пакояцца 130 невядомых савецкіх салдат, узгадалі падзеі амаль 80-гадовай даўніны, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Вяртаючыся ў Віцебск, кадэты наведалі і іншыя воінскія пахаванні, месцы памяці.


У гады вайны пад Віцебскам адбываліся жорсткія баі. Наша камандаванне спрабавала прарваць фронт у двух месцах (насупраць Капцей і Старога Сяла) і акружыць варожую групоўку. 9 месяцаў савецкія войскі не маглі ўзяць горад і неслі цяжкія страты. Асабліва жорсткімі былі баі пры фарсіраванні ракі Лучосы каля вёскі Навікі. За месяц баёў 215-я стралковая дывізія страціла 2548 байцоў, 173-я стралковая дывізія – 2017 салдат.

Толькі 12–13 лютага 1944 года у час наступлення на вёску на полі засталіся згарэлымі 12 САУ і 9 нашых танкаў. Большасць належалі 735-му самаходна-артылерыйскаму палку. Камандзірамі экіпажаў былі курсанты 2-га Растоўскага артылерыйскага вучылішча. Для большасці 19-гадовых хлопцаў гэта быў першы і апошні бой. Амаль усе яны згарэлі ў самаходках і доўгі час лічыліся прапаўшымі без вестак. Дзякуючы сумеснай працы пошукавікоў Беларусі і Расіі, і асабліва М. Фраловай, чый дзядзька М. Лашкоў быў цяжка паранены тут і пазней памёр ад ран, імёны большасці танкістаў удалося вызначыць. У памяць загінуўшых каля вёскі ўтвораны мемарыял “Плацдарм Навікі”.

Выхаванцы Віцебскага кадэцкага вучылішча наведалі гэты мемарыял, расчысцілі снег, усклалі кветкі да магіл, дзе пакояцца 130 невядомых савецкіх салдат, узгадалі падзеі амаль 80-гадовай даўніны, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Вяртаючыся ў Віцебск, кадэты наведалі і іншыя воінскія пахаванні, месцы памяці. Гэта помнік 1-й штурмавой камсамольскай брыгадзе рэзерва Галоўнага камандавання каля паварота на вёску Сялюты. Помнік узведзены будатрадам “Горящие сердца” яшчэ ў 1976 годзе. У вёсцы Шапуры вучні ўсклалі кветкі да воінскага пахавання № 4420, якое з’яўляецца адным з самых вялікіх у нашай краіне. Тут мемарыялізаваны імёны больш за 17 тысяч савецкіх салдат.




У аграгарадку Акцябарская кадэты наведалі алею памяці імя Героя Савецкага Саюза Пятра Васільевіча Шысцерава, які загінуў каля Шапуроў, і мемарыяльны знак у гонар 293-га артылерыйскага палка рэзерва Галоўнага камандавання.

У савецкія часы існавала традыцыя зорных паходаў, якія ладзіліся ўзімку на месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Цыкл такіх паходаў распрацаваны ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы. Наперадзе яшчэ шмат паходаў па месцах памяці: на возера Лосвіда, у Вароны, Заронава, Копці, Вымна, Сураж, Сушчова і іншыя месцы, звязаныя з падзеямі нашага гераічнага мінулага.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Мікалай ПІВАВАР, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений