Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія адзначаюць Вялікдзень 9 красавіка

logo
Суббота, 08.04.2023 22:30 | Рубрика: Общество
0940

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці! Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!

Гэтая ўрачыстасць сімвалізуе пера могу жыцця над смерцю, дабра над злом.

Велікодныя дні раскрываюць сутна сць хрысціянства, заклікаюць задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі. Асаблівая атмасфера свята ўмацоўвае імкненне захоўваць мір і згоду ў грамадстве, быць міласэрнымі, атульваць клопатам блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў спагадзе і падтрымцы.

Шчыра жадаем, каб велікодная ўрачыстасць напоўніла вашы сэрцы радасцю і энергіяй, вашы дамы — душэўным цяплом і шчасцем.
Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос уваскрэс!» стане для кожна га верніка сімвалам духоўнага адраджэння і ўдасканальвання.

З павагай
Аляксандр СУБОЦІН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by