З любоўю да роднага слова. У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла акцыя “Скажы па-беларуску”

logo
Вторник, 22.02.2022 16:53 | Рубрика: Культура
02647
У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, – кніжныя выставы беларускіх выданняў і малюнкаў чытачоў дзіцячага аддзела «Вясёлыя літары», акцыя «Скажы па-беларуску».




Падчас традыцыйнай літаратурна-музычная імпрэзы «Магутнае слова, ты, роднае слова» чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі пісалі дыктоўку па-беларуску.

А яшчэ бібліятэкары наведалі ў гэты дзень дзіцячыя садкі №№ 37, 105, 106 і правялі там бібліятэчныя ўрокі «З любоўю да роднага слова» і этыкет-класы «Краіна ветлівых слоў», падчас якіх дапамаглі дзецям узбагаціць свае веды пра беларускую мову, пашырыць слоўнікавы запас. Разам чыталі вершы беларускіх паэтаў, спявалі беларускія народныя песні, вырашалі крыжаванкі, удзельнічалі ў віктарыне «Знаўцы беларускіх казак».


«Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускага слова, таму далучэнне да багацця беларускай мовы, папулярызацыя твораў беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца адным з галоўных накірункаў работы бібліятэкі. Мы спадзяемся, што мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашай установе, садзейнічаюць фарміраванню ў дзяцей беражлівае стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі авалодання ёю», – лічыць загадчык дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі Юлія Далганава.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна ЛУЗАН,загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі. Фота аўтара.