Як паведамілі ў філармоніі, 6 студзеня а 19 гадзіне з святочнай канцэртнай праграмай “Прыйшла Каляда – адчыняй варата” выступіць ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» (мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Падаляк).

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» запрашае на вечар беларускага нацыянальнага мастацтва, які прысвечаны Раству. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі – на сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.